Мінскае “Дынама” прайграла ў гасцях “Северсталі”

Шайбы закінулі: у мінчукоў Сяргей Дрозд і Петэр Падградскі, у “Северсталі” — Аляксандр Сцяпанаў, Генадзь Сталяроў, Руслан Нуртдзінаў і Вадзім Шыпачоў.

4 лістапада ў першым хатнім матчы супраць “Северсталі” мінскі клуб атрымаў перамогу з лікам 3:0, паведамляе БелаПАН.

Пасля 24 гульняў “Дынама” з 42 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы. Наступныя тры матчы “Дынама” правядзе на выездзе: 20 лістапада — з “Аўтамабілістам”, 22-га — з “Барысам”, 24-га — з “Трактарам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі