Мінскае "Дынама" прайграла чалябінскаму "Трактару" — 2:5 (відэа)
Матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў 30 студзеня на "Мінск-Арэне".
Пасля 49 гульняў "Дынама" мае 68 ачкоў і займае сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі. У плэй-оф трапляюць каманды, якія ўваходзяць у васьмёрку мацнейшых.
Нагадаем, што 13 лютага дынамаўцы згуляюць з чэхаўскім "Віцязем", 15-га — з казанскім "АкБарсам", 17-га — з "Салаватам Юлаевым".
Фота — champ.by