Мінскае "Дынама" прайграла рыжскаму — 2:7
Гэта быў першы паўфінальны матч Кубка надзеі Кантынентальнай хакейнай лігі.
Сустрэча прайшла 6 сакавіка ў сталіцы Латвіі. У браму рыжан шайбы закінулі Джэф Плат і Кім Хіршавіц, паведамляе БелаПАН.
Наступная сустрэча сапернікаў адбудзецца 7 сакавіка. Серыя праводзіцца да трох перамог адной з камандаў.
Фота — wakpaper.com