Мінскае "Дынама" прайграла важны матч рыжскім аднаклубнікам (відэа)
Чарговая гульня чэмпіянату КХЛ прайшла ў чацвер на "Мінск-Арэне".
У выпадку поспеху каманда Аляксандра Андрыеўскага магла выйсці на 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Аднак мінскае "Дынама" прайграла пры аншлагу на трыбунах — 2:3 (0:2, 1:0, 1:1). Шайбы ў нашай каманды закінулі Дзянісаў і Стэплтан.
У дынамаўцаў 51 ачко пасля 39 матчаў і толькі 9-е месца.
6 студзеня ў гасцявым паядынку дынамаўцы гуляюць з "Атлантам" з Мыцішчаў.
Фінская прэса сцвярджае, што Каралахці не застанецца ў мінскім "Дынама"
Фота — hcdinamo.by