Мінскае “Дынама” саступіла “Аўтамабілісту”
Беларусы адкрылі лік першымі, аднак у апошнім перыядзе прапусцілі чатыры шайбы.
20 лістапада “Дынама” у гасцях сустракалася з аўтсайдэрам КХЛ екацярынбургскім “Аўтамабілістам”. Падапечныя Марэка Сікоры прайгралі з лікам 2:4. Нагадаем, што ў пятніцу “Дынама” з такім жа лікам саступіла “Северсталі”.
Наступная гульня мінчан пройдзе 22-га лістапада. “Дынама” згуляе ў Астане з “Барысам”.