Мінскае “Дынама” саступіла “Віцязю” — 1:3
Такім чынам, расійскі клуб стаў пераможцам хакейнага турніру памяці Руслана Салея.
Напярэдадні госці з Падмаскоўя разграмілі на лёдзе “Мінск-Арэны” жлобінскі “Металург” — 5:1. Перад вырашальным матчам турніру у сталічнага “Дынама” быў баланс закінутых і прапушчаных шайбаў — 2:3, а ў “Віцязя” — 5:1. Таму расіяне маглі сабе дазволіць нават прайграць, але з розніцай не болей за дзве шайбы. Тым не менш яны выйгралі — і якраз з розніцай у два галы.
Адметна, што падмаскоўны клуб выступаў на турніры без моцных паўночнаамерыканскіх легіянераў і тым не менш лёгка і ўпэўнена перамог. Дарэчы, у цяперашняе міжсезонне клуб не прайграў яшчэ ніводнага матчу.