Мінскае "Дынама" стала лідэрам Заходняй канферэнцыі
У суботу каманда Марэка Сікоры правяла чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
На "Мінск-Арэне" дынамаўцы перамаглі навакузнецкі "Металург" з лікам 3:0 (2:0, 0:0, 1:0). Шайбы на рахунку Іргла (1), Кулакова (3) і Лайнэ (53).
Пасля гэтай перамогі мінскае "Дынама" зноў стала лідэрам Заходняй канферэнцыі. У нашай каманды 21 ачко пасля 12 гульняў. У маскоўскіх дынамаўцаў 20 ачкоў, але пасля 11 матчаў. У агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ мінскае "Дынама" дзеліць 1-2 месцы з омскім "Аванградам".
Наступны матч дынамаўцы правядуць 12 кастрычніка на сваёй пляцоўцы з "Барысам" з Астаны.