Мінскае "Дынама" па булітах выйграла ў "Металурга" з Магнітагорска (відэа)

Прычым, 28 лістапада дынамаўцы былі разгромленыя на "Мінск-Арэне" аўтсайдэрам — "Аўтамабілістам" з Екацярынбурга — 3:6.

Сёння дынамаўцы вельмі хацелі рэабілітавацца, тым больш у матчы з камандай, якая знаходзілася на 4-м месцы ва Усходняй канферэнцыі КХЛ. Аднак першы перыяд быў прайграны — 0:2. У другім перыядзе мінчукі закінулі дзве шайбы, вызначыліся Цім Стэплтан (23-я хвіліна, у большасці) і Яне Ніскала (38-я, таксама ў большасці) — 2:2. На 44-й хвіліне Джэф Плат выводзіць "Дынама" наперад, але на 57-й хвіліне госці зраўнялі лік. У выніку — авертайм, у якім не было закінутых шайбаў. Пераможца вызначаўся па булітах, якія дакладна прабілі дынамаўцы Іргл і Стэплтан. Перамога з лікам 4:3!

Цяпер мінскае "Дынама" пасля 30 матчаў мае 35 ачкоў і займае 11 месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступны матч каманда Аляксандра Андрыеўскага правядзе 3 снежня з "Югрой" у Ханты-Мансійску.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі