Мінскае "Дынама" прайграла піцерскаму СКА — 1:4 (відэа)
У сераду на "Мінск-Арэне" прайшоў чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі.
Госці гулялі ўпэўнена і атрымалі перамогу з буйным лікам — 4:1 (2:0, 0:1, 2:0). У мінчукоў адзіную шайбу закінуў у большасці Лайнэ на 33-й хвіліне.
Адзначым, што на "Мінск-Арэне" быў аншлаг. Сярод заўзятараў прысутнічала першая ракетка свету Вікторыя Азаранка.
Пасля 25 матчаў у каманды Аляксандра Андрыеўскага 30 ачкоў, такі ж вынік і ў "Віцязя" — яны дзеляць 9-10 месцы ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч дынамаўцы правядуць на сваёй пляцоўцы 18 лістапада са сваімі маскоўскімі аднаклубнікамі.
Фота — hcdinamo.by