Мінскае "Дынама" ў матчы КХЛ саступіла "Югры" — 2:3
Мінчукі прымалі ханты-мансійскую каманду ў сябе дома.
Дарэчы, пераможную шайбу ў браму мінчукоў забіў нападнік зборнай Беларусі Сяргей Дзямагін. Прычым адбылося гэта літаральна за чатыры хвіліны да заканчэння трэцяга перыяду. Спробы гаспадароў пляцоўкі адыграцца выявіліся марнымі.
Для дынамаўцаў гэта была трэцяя гульня пад кіраўніцтвам Аляксандра Андрыеўскага. Папярэднія дзве сустрэчы мінчукі выйгралі.
Фота — wpapers.ru