Мінскае "Дынама" ў суботу гуляе са "Спартаком"
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі каманда Аляксандра Андрыеўскага зноў правядзе на "Мінск-Арэне".
Гульня з маскоўскай камандай, дарэчы, аўтсайдэрам Заходняй канферэнцыі, пачнецца а 19-й гадзіне. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь-2".
Нагадаем, мінскае "Дынама" займае ў Заходняй канферэнцыі пакуль толькі 10-е месца — 48 ачкоў пасля 37 матчаў. Аднак мінчукі захоўваюць шанцы на патрапленне ў плэй-оф.
Джо Павелскі не згуляе за мінскае "Дынама" ў бліжэйшых матчах
Фота — hcdinamo.by