Мінскае "Дынама" выйграла па булітах у "Нафтахіміка"
Рашаючую шайбу закінуў Джэф Плат.
Мінскае "Дынама" ў аўторак правяло ў Ніжнекамску чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі і перамагло мясцовы "Нафтахімік" — 3:2 (0:2, 2:0, 0:0, 0:0, 1:0). У асноўны час шайбы ў нашай каманды закінулі Крайчак і Корса, буліты рэалізавалі Плат і Іргл, Мезін адбіў тры буліты (адзін з іх — у канцы асноўнага часу).
20 кастрычніка дынамаўцы гуляюць у гасцях з уфімскім клубам "Салават Юлаеў".