Мінскае “Дынама” выйграла ў “Барыса” 6:2
Гэтую перамогу сталічны клуб атрымаў пасля двух паразаў запар у чэмпіянаце КХЛ ад “Северсталі” і “Аўтамабіліста”.
Матч з “Барысам” прайшоў 22 лістапада ў Астане. У беларусаў шайбы закінулі Аляксандр Кулакоў, Збынек Іргл, Андрэй Стась, Петэр Падградскі. Прычым Іргл на гэтай сустрэчы адзначыўся тройчы, перадае БелаПАН.
Пасля 26 гульняў “Дынама” з 45 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і пятае — у агульнай табліцы (11 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 7 паразаў у асноўны час, 3 у авертайме і 1 па булітах, розніца шайб 74-62).