Мінскае "Дынама" выйграла ў барысаўскага БАТЭ
Гэта першае паражэнне каманды Віктара Ганчарэнкі ў сёлетнім чэмпіянаце краіны.
У пятніцу стартаваў 15 тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзін матч ужо закончыўся: мінскае "Дынама" атрымала важную перамогу над барысаўскім БАТЭ — 2:0. Лік адкрыў Міхаіл Афанасьеў, які на 45-й хвіліне скарыстаўся памылкай абароны барысаўчан. А на 89-й хвіліне ў контратацы вызначыўся Леанарда.
Адзначым, што ад 10-й хвіліны БАТЭ гуляў у меншасці — за фол "апошняй надзеі" быў выдалены Сіміч.
Такім чынам, у БАТЭ засталося 34 ачкі. Салігорскі "Шахцёр" не здолеў скарыстацца "асечкай" барысаўчан, каб скараціць разрыў у ачках — у матчы з "Белшынай" была зафіксаваная нулявая нічыя. У "Шахцёра" стала 28 ачкоў. Мінскае "Дынама", дзякуючы перамозе над лідэрам, набрала 18 ачкоў і паднялося з 10-га на 6-е месца.