Мінскае "Дынама" выйграла ў ЦСКА — 6:5
Лік па перыядах — 2:1, 2:2, 2:2.
Каманда Марэка Сікоры ў аўторак на "Мінск-Арэне" атрымала цяжкую перамогу над маскоўскім ЦСКА. Выйграючы па ходу гульні з лікам 3:1 і 4:2, дынамаўцы за 2 хвіліны да сірэны прайгравалі 4:5. Шайбы Піўка і Лінглета прынеслі нашай камандзе 3 ачкі. Мінскае "Дынама" па-ранейшаму лідыруе ў дывізіёне Тарасава і займае другое месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.
Наступны матч мінчукі правядуць 28 студзеня ў Славакіі з ХК "Леў".