Мінскае "Дынама" выйшла на трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі

Два матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў нядзелю. Магілёўскі "Дняпро" згуляў унічыю 1:1 з брэсцкім "Дынама". Мінскае "Дынама" працягвае пераможнае шэсце. На гэты раз сталічная каманда атрымала перамогу над гродзенскім "Нёманам" — 2:0.

Нагадаем, у іншых матчах тура, якія прайшлі 22-23 ліпеня, былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Гомель""Віцебск" — 2:2, "Нафтан""Тарпеда-БелАЗ" — 0:2. Яшчэ адзін матч тура прайшоў 29 чэрвеня, калі ў Барысаве згулялі ўнічыю 2:2 БАТЭ і салігорскі "Шахцёр". У панядзелак, 25 ліпеня, згуляюць "Мінск" і "Белшына".

Турнірная табліца цяпер выглядае наступным чынам:


БАТЭ — 41 ачко
"Шахцёр" — 33
"Дынама" (Мінск) — 27
"Нафтан" — 27
"Гомель" — 25
"Тарпеда-БелАЗ" — 24
"Нёман" — 22
"Віцебск" — 21
"Белшына" — 21
"Мінск" — 18
"Дняпро" — 14
"Дынама" (Брэст) — 13

 Матчы наступнага, 19-га тура, пройдуць 29-31 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі