Мінскае “Дынама” выйграла ў “Барыса” у авертайме
Матч прайшоў 26 кастрычніка ў Мінску ў межах чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Яго вынік — 2:0 (1:0, 0:1, 0:0, 1:0).
У гаспадароў адзначыліся Цім Стэплтан і Тэему Лайнэ, перадае БелаПАН.
Пасля 20 гульняў “Дынама” з 25 ачкамі займае 5-е месца ў дывізіёне Тарасава, 8-е ў Заходняй канферэнцыі і 18-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 6 перамог у асноўны час, 3 у авертайме, пацярпела 10 паразаў у асноўны час і 1 у авертайме, закінула 44 і прапусціла 59 шайбаў.
Наступныя чатыры матчы “Дынама” правядзе на выездзе: 29 кастрычніка — у Магнітагорску супраць “Металурга”, 31-га — у Чэлябінску супраць “Трактара”, 2 лістапада — у Екацярынбургу супраць “Аўтамабіліста”, 4-га — у Рызе супраць “Дынама”.