Мінскае "Дынама" ў гасцях абыграла "Северсталь" — 4:2
Такім чынам, беларускі клуб забяспечыў сабе ўдзел у плэй-оф чэмпіянату КХЛ.
Усе шайбы ў чарапавецкім матчы былі закінутыя ў другім перыядзе. У мінчукоў вызначыліся Обшут, Лайнэ, Міхалёў і Мялешка.
Пасля гэтай перамогі ў мінскага "Дынама" 78 ачкоў пасля 47 гульняў. Дынамаўцы па-ранейшаму лідыруюць у дывізіёне Тарасава і займаюць другое месца ў Заходняй канферэнцыі.
Наступны матч каманда Марэка Сікоры правядзе 2 лютага ў Маскве са "Спартаком".