Мінскае метро можа ўвесці талоны на праезд

Людзі масава скуплялі жэтоны перад чарговым падаражаннем праезду. На сёння на станцыях сталічнай падземкі ў запасе меней за 300 тысяч жэтонаў, а павінна быць як мінімум 700 тысяч, піша kp.by.

Метрапалітэн ужо замовіў выраб 500 тысяч дадатковых жэтонаў. Першыя сто тысяч паступяць у касы ўжо праз тыдзень. Тады, хутчэй за ўсё, абмежаванне на продаж не болей за два жэтоны ў рукі здымуць. Калі ж іх і надалей не будзе хапаць, то кіраўніцтва метро пагражай перайсці на аднаразовыя папяровыя білеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі