Мінскае Трыенале: сучаснае мастацтва — у масы! (фота, відэа)
22 лістапада ў абноўленым выставачным цэнтры БелЭкспа адбылося адкрыццё першага Мінскага Трыенале сучаснага мастацтва.
Для Беларусі гэта першая спроба прадставіць сучаснае канцэптуальнае мастацтва ў шырокім маштабе. Мэта гэтага праекта — прадэманстраваць шырокім массам найбольш актуальныя і прагрэсіўныя з'явы мастацтва за апошнія 20 гадоў, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства культуры.