Мінскае “Юнацтва” прайграе рэкордную колькасць разоў

13 кастрычніка “Юнацтва” прайграла латвійскай “Рызе” у хатнім матчы — 4:6. Гэта была яе 14-я параза запар у чэмпіянаце Моладзевай хакейнай лігі. Днём раней мінчане таксама саступілі рыжанам — 2:3, нагадвае БЕЛТА.

Адзінай перамогай у цяперашнім чэмпіянаце МХЛ была хатняя сустрэчы з мыцішчанскімі “Атлантамі”, якая адбылася 14 верасня — 5:4 (у авертайме). 15 кастрычніка “Юнацтва” накіруецца ў Маскву, дзе згуляе з “Чырвонай Арміяй”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі