Мінскага зубра абмянялі на двух вярблюдаў
Малады зубр Байнэт, які нарадзіўся ў Мінскім заапарку ў верасні 2009 года, накіраваўся на пастаяннае жыхарства ў расійскі горад Стары Аскол.
Пра гэтаагенцтву “Мінск-Навіны” распавяла намесніца дырэктара заапарка Наталля Лебедзева. Паводле яе слоў, двухгадовы зубр пераехаў у Старааскольскі заапарк у абмен на двух вярблюдаў, якія перабраліся ў беларускую сталіцу ў кастрычніку мінулага года.