Мінская абласная ДАІ зацікавілася злётам байкераў
Ён праходзіць 20—22 ліпеня на тэрыторыі горналыжнага спартовага комплексу "Лагойск".
Па мінулых гадах вядома, што на гэтае мерапрыемства з'язджаецца да некалькіх тысяч удзельнікаў і гледачоў.
Як паведамляе БелаПАН, ДАІ спасылаецца на тое, што нароўні з арганізаванымі мерапрыемствамі байкераў мелі месца выпадкі недысцыплінаванасці некаторых кіроўцаў матацыклаў. А гэта прыводзіла да аўтааварыяў. Таму ДАІ збіраецца з асаблівай дбайнасцю кантраляваць выкананне Правілаў дарожнага руху каля месца правядзення злёту.
Фота — myculture.ru