Мінская студэнтка абакрала расіяніна, з якім адпачывала

Як паведамляе БелаПАН, маладыя жыхары расійскай Разані набылі ў Мінску аўтамабілі і пазнаёміліся ў адным са сталічных клубаў з трыма дзяўчынамі. Яны адразу ж запрасілі дзяўчат у госці на арандаваную кватэру. А пасля сумеснага адпачынку і сыходу дзяўчат адзін з расіян выявіў, што з кішэні зніклі грошы. У яго было скрадзена 40 тысяч расійскіх і 200 тысяч беларускіх рублёў. Пра страту пацярпелы не стаў адразу паведамляць у міліцыю: ён вырашыў, што страціў грошы ў п'яным стане.

Праз некалькі дзён сябры зноў запрасілі гэтых жа дзяўчат у госці. Тыя наведалі іх, але перад сыходам адна з сябровак залезла ў кашалёк свайго кавалера. Яе тут жа затрымалі і апыталі з дапамогай дыктафона. У адказ "затрыманая" прыстрашыла заявіць пра згвалтаванне, але пагроза не прынесла чаканага эфекту. А пацярпелы выклікаў міліцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі