Мінскія дынамаўцы прайгралі "Ак Барсу" — 2:3 (відэа)

З боку гаспадароў шайбы закінулі Збынек Іргл і Аляксандр Кулакоў.

Пасля 51 гульні "Дынама" мае 71 ачко і займае восьмае месца ў Заходняй канферэнцыі. У "Атланта" і "Данбаса" — па 70 (данецкія хакеісты прайгралі ў авертайме "Словану" — 3:4).

У рэгулярным чэмпіянаце мінскім хакеістам засталося правесці адзін матч — 17 лютага дома супраць уфімскага "Салавата Юлаева". Менавіта ў гэты дзень вызначыцца ўладальнік апошняй пуцёўкі ў плэй-оф у Заходняй канферэнцыі. Нагадаем, што ў плэй-оф выходзяць восем наймацнейшых камандаў.

Фота — champ.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі