Заўзятары нясуць кветкі да “Мінск-Арэны” (Фота)
Замест матчу 8 верасня тут пройдзе вечар-рэквіем.
Беларускія і расійскія заўзятары збіраюцца каля “Мінск-Арэны”, каб ушанаваць памяць загінулых хакеістаў “Лакаматыва”. Людзі нясуць кветкі і свечкі.
8 верасня тут мусіў адбыцца матч першага тура чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі паміж “Дынама” і “Лакаматывам”. Аднак самалёт з яраслаўскімі гульцамі разбіўся адразу пасля ўзлёту. Загінула ўся каманда, у тым ліку беларусы Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама сусветныя зоркі славак Павал Дзімітра, чэхі Ёзэф Вашычак, Ян Марэк і Карэл Рахунэк ды шматлікія іншыя.
Замест матчу 8 верасня ў "Мінск-Арэне" пройдзе вечар-рэквіем, прысвечаны памяці хакеістаў ”Лакаматыва“. Федэрацыя хакея Беларусі запрасіла ўсіх заўзятараў, якія набылі квіткі на матч, прыняць удзел у жалобным мерапрыемстве.