Мінскія студэнты будуць атрымліваць стыпендыі ад нямецкага канцэрна

Стыпендыя ў памеры 100 еўра будзе выплачвацца ім штомесяц цягам усяго вясновага семестра.

Як распавялі агенцтву "Мінск-Навіны" ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта, конкурс праводзіўся ў снежні. Накіраваны ён на падтрымку таленавітай моладзі. Пры адборы кандыдатаў ўлічваліся іх высокая паспяховасць, веданне сферы дзейнасці кампаніі BASF і прынцыпаў "зялёнай хіміі".

Хімічны факультэт БДУ супрацоўнічае з прадстаўніцтвам канцэрна BASF у Беларусі з 2009 года. Пры фінансавай падтрымцы нямецкага боку ажыццяўляюцца падрыхтоўка і правядзенне навуковых канферэнцый і студэнцкіх алімпіяд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі