Мінскія ўлады зноў высяляюць царкву "Новае жыццё"

Сёння, 27 лістапада, вернікі атрымалі судовую позву. Паводле рашэння Вышэйшага гаспадарчага суда ад 2009 года вернікаў пазбаўляюць будынка.

Пра гэта Еўрарадыё распавёў юрыст "Новага жыцця" Сяргей Луканін:

Луканін: "Гэта будзе адбывацца на падставе рашэння суда, якое было прынятае яшчэ ў 2009 годзе. Гэтым рашэннем Вышэйшы гаспадарчы суд абавязаў нашую царкву "Новае жыццё" пакінуць наш будынак. За гэты будынак на наш рахунак было пералічана каля 17 тысяч долараў. Гэта прыкладна 10 долараў за 1 квадратны метр, бо наш будынак займае прыкладна 1700 квадратных метраў. Але гэтыя грошы мы адразу пералічылі на той рахунак, з якога яны да нас прыйшлі".

Нагадаем, што мінскія ўлады намагаюцца выселіць царкву з 2005 года. У 2006 годзе вернікі нават трымалі масавы пост-галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў улады. Вернікі прайшлі больш за 30 судовых працэсаў.

На сераду ў царкве прызначаны сход, які прыме рашэнне наконт далейшых дзеянняў.

Фота — newlife.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі