"Мінсктранс" мяркуе, што "зайцаў" паменшае, калі штрафы вырастуць
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі сталічныя транспартнікі.
Нагадаем, што 1 красавіка базавая велічыня складзе 100 тысяч рублёў. Штраф за безбілетны праезд складае 20% ад яе, што складзе 20 тысяч рублёў. Пакуль штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце — 7000 рублёў. На думку начальніка кантрольна-рэвізійнай службы "Мінсктрансу", такое павышэнне адаб'ецца на "прафесійных зайцах".
"Мінсктранс": "Даследаванняў не праводзілася, але сапраўды складаней будзе. Штраф павысіцца ў тры разы. Але як бы там ні было, 20 тысяч — гэта таксама пэўная сума".
Але для бюджэту транспартнікаў сума штрафа не мае значэння: гэтыя выплаты ідуць на карысць дзяржавы. Дарэчы, у "Мінсктрансе" кажуць, што за апошні год колькасць злоўленых безбілетнікаў асабліва не зменшылася: тут штрафуюць каля 15-17 тысяч за месяц.
Фота — bymedia.net