Мінсувязі адменіць “пашпартную ідэнтыфікацыю” наведнікаў інтэрнэт-кавярняў

Праект адпаведнай пастановы Саўміна ўжо падрыхтаваны і вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамілі БелаПАН у Мінсувязі. Праектам дакумента прапаноўваецца дазволіць уладальнікам камп’ютарных клубаў і інтэрнэт-кафэ сачыць за кліентамі з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі. Альбо з выкарыстаннем праграмных сродкаў, якія дазволяць даведацца, што і хто праглядаў на камп’ютары.

Як лічаць у Мінсувязі, гэта дазволіць не мець пры сабе дакументаў наведнікам інтэрнэт-кавярняў і дасць дадатковыя магчымасці па карыстанню паслугамі ў камп'ютарных клубах, а таксама іншых месцах грамадскага доступу да інтэрнэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі