Мінюст прызнаў новае кіраўніцтва БСДП (Грамады)

На сайце Мінюста ў раздзеле “Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь” ужо з’явілася прозвішча новай кіраўнічкі Грамады Ірыны Вештард. Нагадаем, што яе абралі кіраўніцай на партыйным з'ездзе.

Лідэрка БСДП (Грамады) кажа, што цяпер у партыі нарэшце існуюць легітымныя кіраўнічыя органы і новы юрыдычны адрас.

Дарэчы, ХІІІ з’езд БСДП (Грамады) быў прызнаны Мінюстам толькі з трэцяга разу. Дагэтуль афіцыйна прызнаным кіраўніком сацыял-дэмакратаў быў Анатоль Ляўковіч.

На фота: прынтскрын з сайта Мінюста.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі