“Міс грудзі-2010” падтрымала беларускіх палітвязняў (фота)
Кацярына Нікандрава прыняла ўдзел у фотасесіі пад назвай “Мае цацкі салідарныя”.
Фота пышнагрудай красуні ў негліжэ і ў атачэнні мяккіх цацак 22 чэрвеня разышлося па беларускіх сайтах і сацыяльных сетках. Такім чынам дзяўчына вырашыла падтрымаць асуджаных лідараў кампаніі “Zмена” (моладзевае крыло “Гавары праўду”) Аляксандра Арцыбашава і Паўла Вінаградава.
Нагадаем, што маладыя людзі былі асуджаныя судом Цэнтральнага раёна Мінска на 15 сутак кожны. У пратаколе затрымання Паўла Вінаградава ўказаны час затрымання — 13 гадзін. На самай справе актывіста забралі проста з кватэры каля 22 гадзін вечара.
Актывіст кампаніі “Гавары праўду” Аляксандр Арцыбашаў быў затрыманы 21 чэрвеня ў раёне вуліцы Няміга ў Мінску перад пачаткам палітычнага флэш-мобу з удзелам плюшавых цацак “Мы прыйшлі, каб нас зноў пасадзілі”.
Фота: zapraudu.info