Місія МВФ па ацэнцы эканамічнай сітуацыі ў Беларусі чакаецца ў чэрвені

Місія Міжнароднага валютнага фонду па ацэнцы эканамічнай сітуацыі будзе знаходзіцца ў Беларусі ў чэрвені. Пра гэта БелаПАН паведаміла пастаянны прадстаўнік МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Па яе словах, мэта місіі — постпраграмны маніторынг, на правядзенне якога пагадзіліся беларускія ўлады. Дадзены маніторынг праводзіцца ў дачыненні да тых краін, якія атрымлівалі буйныя крэдыты ад МВФ.

"Па сутнасці гэта будзе ацэнка бягучай эканамічнай сітуацыі, абмен меркаваннямі адносна мер эканамічнай палітыкі, якія павінны быць ажыццеўлены. Будзе таксама абмяркоўвацца і пераглядацца макраэканамічны прагноз, у выніку чаго ў нас будуць рэкамендацыі, якія мы спадзяемся абмеркаваць з урадам і Нацыянальным банкам", — адзначыла Калядзіна.

Нагадаем, у 2009—2010 гадах Беларусь атрымала пяць траншэй крэдыту МВФ па праграме stand-by. Агульная сума сродкаў, вылучаных фондам у рамках стабілізацыйнай праграмы, склала каля 3,46 мільярдаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі