Мітрапаліт Кандрусевіч: Папа Бенедыкт XVI добра ведаў пра Беларусь

11 лютага ў прамове перад вячэрняй імшой мітрапаліт сказаў вернікам аб рашэнні Папы сысці з сваёй пасады, перадае сайт catholic.by. Іерарх патлумачыў, што гэта суверэннае рашэнне пантыфіка, якое ніхто не зацвярджае і не прымае.

Кандрусевіч назваў Бенедыкта XVI нязломным абаронцам і прамоўтарам хрысціянскай веры. Па словах мітрапаліта Кандрусевіча, Папа вельмі добра ведаў пра Беларусь і заўсёды пытаўся пра яе, калі сустракаўся з беларускім іерархам. Таксама Папа вельмі высока ацаніў пераклады літургічных тэкстаў і магістэрыума Касцёла на беларускую мову.

Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца пра здароўе Бенедыкта XVI і прасіць Духа Святога, каб указаў кардыналам-выбаршчыкам адпаведнага кандыдата на месца яго наступніка.

Фота — belarus.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі