Мітынг у Курапатах доўжыўся 20 хвілінаў
Ён пачаўся прыкладна і 14.35 і скончыўся каля 15.00. Выступалі прадстаўнікі Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ.
Звычайныя ўдзельнікі акцыі пачалі разыходзіцца, застаюцца актывісты, якія ўсталёўваюць на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў крыжы.
Усяго ў сённяшняй акцыі бралі ўдзел каля 500 чалавек. Яны прайшліся калонай ад станцыі метро “Парк Чэлюскінцаў” да ўрочышча Курапаты. Традыцыйны маршрут шэсця мае працягласць у 10 кіламетраў.
Акцыя была дазволеная, пра затрыманні ды іншыя інцыдэнты не паведамляецца.