"Міжнародная Амністыя": Беларусь пастаўляе зброю ў Судан

Пра гэта заяўляюць праваабаронцы з "Міжнароднай Амністыі", перадае Радыё "Свабода". Праваабаронцы заклікаюць урады тэрмінова ўзмацніць цяперашняе неэфэктыўнае эмбарга ААН на пастаўкі зброі ў ахоплены грамадзянскім канфліктам Судан і падпісаць дзейсную дамову пра гандаль узбраеннямі.

"Міжнародная Амністыя" сцвярджае, што ў перыяд паміж 2008 і 2010 гадамі Судан атрымаў з Беларусі 15 самалётаў "Су-25". Самі па сабе пастаўкі зброі ў Судан не з'яўляюцца нелегальнымі. Але пры гэтым, паводле ўмоваў эмбарга ААН, патрабуюцца гарантыі ад суданскіх уладаў, што зброя не будзе выкарыстаная ў Дарфуры.

Нагадаем, што канфлікт у Дарфуры разгарэўся ў 2003 годзе. Тады паўстанцы, збольшага неарабскага паходжання, выступілі супраць ураду. У выніку ваенных дзеянняў, па ацэнках ААН, загінулі больш за 300 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі