Міжнародная федэрацыя хакея можа заняцца справай Беларусі яшчэ ў траўні
У канцы вясны ў Хельсінкі мусіць прайсці кангрэс арганізацыі.
Нагадаем, на мінулым тыдні з'явілася інфармацыя, што Міжнародная федэрацыя хакея вырашыла прыняць рашэнне адносна мэтазгоднасці правядзення ў 2014 годзе чэмпіянату свету ў Мінску на сэсіі, якая адбудзецца ўвосень 2012-га ў Японіі.
Аднак, як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на нямецкія СМІ, у сувязі з жорсткай крытыкай афіцыйнага Мінска з боку еўрапейскіх палітыкаў і грамадскасці з'явіліся "рэкамендацыі" разгледзець пытанне ўжо ў траўні.
Нагадаем, што ў інтэрнэце ідзе збор подпісаў за адмену хакейнага чэмпіянату 2014 года ў Беларусі. На сённяшні дзень падпісаліся больш за 3700 чалавек з розных краін свету (Беларусі, Польшчы, Расіі, Швецыі, ЗША, Латвіі, Канады, Чэхіі, Украіны ды іншых).