Міжнародны дзень навакольнага асяроддзя адзначылі ў Брэсце
Больш за 30 чалавек прынялі ўдзел у "Берасцейскім аздараўляльным забегу"
Бег на трохкіламетровую дыстанцыю ад Набярэжнай да Брэсцкай крэпасці стаўся традыцыйнай акцыяй грамадскай ініцыятывы "Свядомы Брэст", мэта якой — прапаганда здаровага ладу жыцця.
"Мерапрыемства праходзіць ужо ў 5-ты раз за гэты год, і шторазу колькасць удзельнікаў павялічваецца" — паведаміў Еўрарадыё адзін з арганізатараў акцыі Алег Голас.