Morfe Acoustic Band выпускае дэбютны альбом “The Sun”
Ствараўся “The Sun” у супрацоўніцтве з беларускім саўнд-прадзюсарам Андрэем Жукавым і электроншчыкам Віталём Гармашом.
“Альбом атрымаўся вельмі цікавым і своеасаблівым, — распавядае лідэр каманды Аганез Аванесян. — У ім мы пасупрацоўнічалі з электроншчыкам "I/DEX" Віталём Гармашом. Таму атрымаўся такі мікс электроннай музыкі. Увогуле цяжка сказаць, што гэта за стыль і што атрымалася, але атрымалася цікава. Там усё новае! Гэта абсалютна новае гучанне Morfe”.
Што тычыцца афіцыйнага рэлізу альбома, Morfe Acoustic Band зараз занятыя пошукам лэйбла, які б выдаў альбом на CD і заняўся яго прамоўцыяй. Тым часам 2 песні з будучай пласцінкі музыканты ўжо выклалі ў сеціва. Гэта аднайменны трэк "The Sun" і яшчэ адна кампазіцыя — "Apricot". Пласцінка пад назвай "The Sun" ўбачыць свет ужо гэтай вясной. У яе ўвойдзе 7 кампазіцый. У сакавіку каманда адпраўляецца з прэзентацыяй альбома ў тур па краінах Балтыі. На пачатку красавіка, пасля “балтыйскіх” гастроляў, Morfe Acoustic Band прэзентуюць альбом і ў Мінску.