МТІС просіць Ліён зрабіць зніжку на трансляцыю Euronews
"Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" працягваюць перамовы з уладальнікамі правоў на трансляцыю тэлеканала.
Як інфармуе "Наша ніва", МТІС папрасіў рэдакцыю Euronews у французскім Ліёне зрабіць для іх зніжку, каб трансляцыя не была для іх стратнай.
Нагадаем, што тэлеканал знік з эфіру 1 студзеня сёлета. "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" пераконвалі, што прычынай не з’яўляецца палітыка.