МВФ панізіў прагноз росту сусветнай эканомікі на 2012 і 2013 гады
Прагнозы зробленыя з улікам даўгавога крызісу ў Еўропе і аслаблення эканамічнага ўздыму ў Кітаі ды Індыі.
Згодна з дакладам World Economic Outlook (WEO), апублікаваным у аўторак, тэмпы росту глабальнай эканомікі сёлета складуць 3,3%, а ў 2013 годзе — 3,9%. Раней прагназавалася, што гэтыя паказнікі будуць 4% і 4,5% адпаведна, перадае Interfax.by
Эксперты фонду мяркуюць, што большасць развітых краінаў усё ж можа пазбегнуць паўторнай рэцэсіі. Аднак прагноз грунтуецца на тым, што еўрапейскія лідары прыкладуць новыя намаганні ў барацьбе з крызісам.
ВУП еўразоны сёлета знізіцца на 0,5% і ў 2013 годзе павялічыцца на 0,8%.