МВФ: У 2013 годзе інфляцыя ў Беларусі будзе каля 30%

Пра гэта гаворыцца ў абноўленым дакладзе фонду World Economic Outlook, інфармуе БелаПАН. У 2012 годзе, паводле ацэнак МВФ, рост беларускай эканомікі складзе 4,3%, а інфляцыя па выніках года складзецца на ўзроўні 27,6%.

У красавіку гэтага года МВФ даваў горшы прагноз - рост ВУП Беларусі ў 2012 годзе на 3%, інфляцыю на ўзроўні 38,4%.

Нагадаем, што паводле прагнозу ўрада Беларусі ВУП у 2012 годзе павінен павялічыцца на 5-5,5%, а інфляцыя - замарудзіцца да 19-22%. На 2013 год беларускія ўлады прагназуюць рост ВУП на ўзроўні 8,5%, інфляцыю - 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі