Мясніковіч: праблемы з валютай у Беларусі застаюцца
Аляксандр Лукашэнка 14 ліпеня прыняў са справаздачай кіраўніка ўраду Міхаіла Мясніковіча.
Справаздача тычылася вынікаў афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Азербайджан, а таксама выканання прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Так, па інфармацыі прэм’ер-міністра, у першым паўгоддзі выканана 10 з 15 найважнейшых параметраў гэтага прагнозу.
Мясніковіч таксама паведаміў кіраўніку краіны пра сітуацыю на валютным рынку. Ён адзначыў аб’ектыўныя складанасці з набыццём валюты, якія “пакуль застаюцца”. Пры гэтым прэм’ер-міністр адзначае паляпшэнне сальда знешняга гандлю і павелічэнне прытоку валютнай выручкі ў Беларусь, паведамляе TUT.by са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі.