Мытнікі: у затрыманай у Беларусі полькі падатковае абавязанне на Br173 млн

Ужо два тыдні польку не выпускаюць з Беларусі і патрабуюць ад яе выплаты падатку за яе аўтамабіль, раней канфіскаваны і прададзены на падставе рашэння беларускага суда. Аднак гэтае рашэнне пасля было ануляванае. Стшэлец гатовыя вярнуць грошы, але паралельна далічылі ёй высокае мыта і падаткі. Грамадзянка суседняй краіны адмовілася іх плаціць. Тады ёй анулявалі беларускую візу, а саму жанчыну затрымалі ў Беларусі, інфармуе БелаПАН.

Паводле інфармацыі ДТК, у красавіку 2012 года Тэрэса Стшэлец увезла аўтамабіль Chrysler Jeep Cherokee на тэрыторыю Мытнага саюзу. Без дазволу мытнага органа і без уплаты мыта яна перадала машыну беларускаму грамадзяніну, а сама выехала ў Польшу на іншым аўто.

Праз два тыдні аўтамабіль канфіскавалі і перадалі на захаванне ў Брэсцкую мытню, а супраць полькі пачалі адміністрацыйную справу. Суд налічыў ёй штраф у 2 мільёны рублёў і прысудзіў канфіскацыю аўтамабіля.

Аднак Стшэлец неаднаразова спрабавала аспрэчыць рашэнне суда. У студзені 2013 года пастанову суда змянілі: ёй трэба было заплаціць 500 тысяч штрафу без канфіскацыі транспартнага сродку. У той самы час у полькі ўзнікла нявыкананае падатковае абавязанне на агульную суму ў 173 мільёны 300 тысяч рублёў — ёй налічылі пені. Пасля выплаты гэтага штрафу ёй павінны былі вярнуць грошы ад продажу канфіскаванага аўто. Штраф полька не выплаціла, таму яе і не выпускаюць з Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі