Мытнікі забралі на мяжы ў пасажыра цягніка торбу бульбы
Мужчына вёз з сабой 9 кілаграмаў гэтага прадукта.
Як інфармуе сайт delfi.lv, расійскія мытнікі не дазволілі пасажыру цягніка Рыга — Санкт-Пецярбург правезці з Латвіі ў Расію бульбу. Яны спаслаліся на адсутнасць "фітасанітарнага сертыфіката".