МЗС Беларусі: Мы адкрытыя для дыялогу з краінамі ЕС
Адкрыццё партнёрскай канферэнцыі “Аб’яднаем намаганні ў падтрымку ўстойлівага развіцця ў Еўропе” прайшло без удзелу намесніцы міністра замежных спраў Беларусі.
Пасланне намесніка міністра на канферэнцыі ў Берліне агучыў дарадца беларускай амбасады Аляксандр Левановіч.
Левановіч: “Для кіраўніцтва Беларусі, якое прыняло на сябе асноўны ўдар аварыі на ЧАЭС, пераадоленне яе наступстваў — прыярытэтная дзейнасць. Аднак пераадоленне наступстваў патрабуе аб’яднання рэсурсаў і намаганняў усёй міжнароднай супольнасці. Мы адкрытыя для сумленнага і адказнага дыялогу па ўсіх значных пытаннях з краінамі-сябрамі Еўрасаюза, уключаючы Германію, на падставе раўнапраўя і ўзаемапавагі”.
Нагадаем, міжнародная партнёрская канферэнцыя праходзіць у нямецкай сталіцы з 18 па 21 кастрычніка. Паводле МЗС Беларусі, у канферэнцыі прымае ўдзел намесніца міністра замежных спраў Алена Купчына.