МЗС Беларусі рэкамендуе пакуль не ездзіць у Ізраіль

Як адзначае БЕЛТА, найбольшую небяспеку на сённяшні момант уяўляюць паўднёвыя і цэнтральныя раёны гэтай краіны.

Нагадаем, сітуацыя ў рэгіёне выбухнула ў мінулую суботу, калі ісламісты з гранатамёта абстралялі ізраільскі армейскі джып. Чацвёра салдат былі параненыя. У адказ ізраільскія самалёты пачалі наносіць удары па сектару Газа, баевікі з ХАМАС запусцілі ракеты па Ізраілю. Ахвяры ёсць з абодвух бакоў. Сёння стала вядома, што палестынцы збілі над сектарам Газа ізраільскі вайсковы самалёт, лётчыкі-афіцэры ўзятыя ў палон.

Ізраільскія войскі падрыхтаваліся да наземнай вайсковай аперацыі.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі