МЗС Люксембурга абвінаваціў Нямеччыну ў спробе ўсталяваць гегемонію ў ЕС
Міністр замежных спраў Люксембурга Жан Асельборн раскрытыкаваў палітыку Нямеччыны.
Акрамя абвінавачання ў "імкненні да гегемоніі" ў еўразоне, прагучалі словы пра спробу Берліна паказаць Кіпру, якой эканамічнай мадэлі ён павінен прытрымлівацца.
"Нямеччына не мае права прымаць рашэнні аб эканамічнай мадэлі іншых краін у рамках ЕС", — цытуе словы міністра РІА "Новости".