МЗС Славакіі мае намер аказаць дапамогу Гомельскай вобласці

"Я буду размаўляць з кіраўніцтвам вобласці, каб даведацца, што менавіта неабходна рэгіёну для вырашэння чарнобыльскіх праблем і каму лепш дапамагчы — можа, хворым дзецям", — заявіў пасол Славакіі Мар'ян Серватка 22 красавіка ў Хойніках на круглым стале, прысвечаным перспектывам развіцця пацярпелых ад радыяцыі раёнаў Гомельскай вобласці, паведамляе БелаПАН.

Паводле слоў дыпламата, будзе выбраны беларускі суб'ект, які падрыхтаваў праект гранта, а МЗС Славакіі дапаможа ў рэалізацыі праекта. "Гэта будзе наша канкрэтная дапамога да 25-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС", — сказаў Серватка.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі