МЗС Украіны не хоча каментаваць заявы свайго амбасадара ў Беларусі

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента інфармацыйнай палітыкі МЗС Алег Валошын, інфармуе ўкраінскі сайт "Обком". Нагадаем, на мінулым тыдні Ціханаў даў інтэрв'ю, у якім пазітыўна ацаніў палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Па словах Валошына, праца амбасадара ў кожнай краіне — гэта спрабаваць, адстойваючы інтарэсы сваёй дзяржавы, атрымліваць сімпатыю з боку кіраўніцтва і грамадства гэтай краіны. Дыпламат адзначыў, што амбасадар павінен захоўваць нацыянальныя інтарэсы, аднак пры гэтым пазітыўна ўспрымацца ў краіне знаходжання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі